08/21/2024
Калюмны — адзін з самых старажытных і загадкавых сімвалаў беларускай гісторыі. Гэты знак, які ўяўляе сабой тры вертыкальныя слупы, злучаныя паміж сабой ўнізе, сустракаецца на гербах і пячатках беларускіх князёў з часоў Вялікага Княства Літоўскага і раней. Паходжанне Калюмнаў акутана міфамі і легендамі.
Паводле адной з легенд герб Калюмны быў гербам аднаго з родаў рымскіх перасяленцаў і ім карысталіся яго нашчадкі — велікакняжацкі род Гедзімінавічаў. Даследчыкі звяртаюць увагу на візуальнае падабенства «Калюмнаў» і аднаго са знакаў княжацкага роду Рурыкавічаў — «Трызуба». Магчыма, спачатку «Калюмны» былі знакам Полацкага княства, разам з якім перайшлі да Вялікага Княства Літоўскага
Пачатак ужывання сімвала як дзяржаўнага звязвалі з княжаннем Гедыміна, таму і называлі знак «Слупамі Гедыміна». Аднак, упершыню «Калюмны» пэўна сустракаюцца на манетах Вялікага Княства Літоўскага пасля 1386 года. У Грунвальдскай бітве 1410 года на сцягах 10 з 40 харугваў Вялікага Княства Літоўскага была выявай «Калюмнаў». Паводле Яна Длугаша, бо такім знакам Вітаўт кляйміў сваіх коней.
Гэты старажытны сімвал можна ўбачыць на сучасных гербах, мастацкіх творах і нават на адзенні, дзе ён сімвалізуе глыбіню гісторыі і трываласць нашай культуры. Калюмны — гэта больш, чым проста старажытны знак.
Набыць можна ў нашай краме etsy.com/shop/Kalasy